У Мінскім раёне былы дырэктар Ждановіцкага рынку самавольна захапіў дарогу і правёў з парушэннямі новую: патрэбна дапамога

02 снежня 2014 15:06  |  Рада Народных Дэпутатаў

Былая настаўніца, пенсіянерка, прамоўца ад БХД на апошніх мясцовай кампаніі
Валянціна Вяжэвіч, якая нарадзілася і жыве ў вёсцы Крылава Мінскага раёна, у 2010
годзе сутыкнулася з тым, што яе суседу, на той час дырэктару Ждановіцкага
рынку, Аляксандру Ралько Гаранскі сельвыканкам прадаставіў дадатковы зямельны
ўчастак для вядзення асабістай гаспадаркі, які перакрыў з’езд з аўтадарогі Крылава-Карасеўшчына-Дулічы
і пад’езд да яе ўчастка (фота 1). Тым самым былі парушаны яе правы
землекарыстальніка.

 

Каб засцерагчыся ад адказнасці за парушэнне правоў землекарыстальніка
Валянціны Вяжэвіч, побач з перакрытым з’ездам, на працягу аднаго дня, была насыпана
вялізная куча пяску,якая збольшага разраўнялася бульдозерам і назвалася “новым з’ездам”. Усё гэта рабілася невядомымі
асобамі без праекта, без адвода зямельнага ўчастка для будаўніцтва, як таго
патрабуе заканадаўства. Акрамя ўсяго, выезд па ім на аўтадарогу вельмі
небяспечны, бо няма адпаведнай
бачнасці.(фота 2)

 

“Вось ужо на пряцягу амаль чатырох гадоў я дамагаюся атрымаць адказ у
розных інстанцыях (ДАІ, пракуратуры, аблвыканкаме, райвыканкаме, Мінскаблдарбудзе…)
ніхто не пакараны за незаконнае будаўніцтва гэтага з’езда, і ніхто не высвятляе гаспадара
гэтай незаконнай будоўлі”, – адзначыла Валянціна Вяжэвіч.

 

Мінскія райвыканкам і аблвыканкам сцвярджаюць, што “новы з’езд” адпавядае
усім нормам і правілам і прымушаюць мяне карыстацца ім узамен за захоплены
ўчасткам Ралько. Але ніводзін з чыноўнікаў не дае адказу на пытанне: “на
падставе якога дакумента даюцца такія сцвярджэнні?” На запыт аб адпаведнасці
“новага з’езда” патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і гатоўнасці
яго да эксплуатацыі Інспекцыя дэпартамента кантролю і назірання за будаўніцтвам
па Мінскай вобласці дала адказ, што аб’ект у інспекцыі не зарэгістраваны,
заказчык па дазвол не звяртаўся, кантролю за будаўніцтвам аб’екту не было.

 

Хто будзе несці адказнасць у выпадку дарожнага здарэння, добра, калі без
ахвяр?!

 
У Мінскім раёне былы дырэктар Ждановіцкага рынку самавольна захапіў дарогу і правёў з парушэннямі новую: патрэбна дапамога
У Мінскім раёне былы дырэктар Ждановіцкага рынку самавольна захапіў дарогу і правёў з парушэннямі новую: патрэбна дапамога
У Мінскім раёне былы дырэктар Ждановіцкага рынку самавольна захапіў дарогу і правёў з парушэннямі новую: патрэбна дапамога

Болей навін