Пра бяздзейнасць чыноўнікаў Менскага раёну распавялі старшын Менаблвыканкаму (фота)

10 снежня 2014 19:05  |  Рада Народных Дэпутатаў

Праз паўгады чакання
прыёму ў старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры, актывістка аргкамітэту
БХД Валянціна Вяжэвіч, нарэшце, здолела патрапіць да яго 3 снежня.

Мэтай візіту было
распавесці пра незаконнае будаўніцтва з’езда на землях сельскагаспадарчага
прызначэння ў весцы Крылава,пра незаконнае прадастаўленне зямельнага ўчастка Аляксандру
Ралько з захопам з’езда з аўтадарогі Крылава-Карасеўшчына, пра бяздзейнасць
чыноўнікаў, якія не толькі не рэагуюць на шматлікія парушэнні законаў, але і
пакрываюць парушальнікаў.

На прыёме Валянціне
Вяжэвіч прадаставілі выкапіроўку з плана землекарыстальнікаў вёскі (фота 1), маўляў,
“дарога праходзіць за ўчасткам, няма ніякай праблемы”. Але
гэтая выкапіроўка тычыцца рашэння Гаранскага сельвыканкама, якім было прызнана парушэнне яе правоў землекарыстальніка
і дарога была вызвалена з участка Ралько. (фота 2). Аб гэтым было ўзгадана і ў яе скарзе, як і пра тое, што пазней
пры падтрымцы Менскага райвыканкама, Ралько атрымаў гэты ж участак, але ўжо большай плошчы, з
перакрыццём з’езда
з аўтадарогі і з захопам дарогі, як паказана на выкапіроўцы землекарыстальнікаў
населенага пункта Крылава (фота 3). А далей, за ўчасткам, быў навезены пясок, разраўняны
і названы з’ездам
і дарогай. Гаранскі сельвыканкам нават прыняў рашэнне аб захаванні гэтага
збудавання (фота 4), пры гэтым не маючы якой-небудзь праектна-каштарыснай і
дазваляючай дакументацыі на будаўніцтва з’езда. Сведчаннем таму з’яўляецца ліст спецыялізаванай інспекцыі дэпартамена
кантролю і назірання за будаўніцтвам, дададзены да скаргі (фота5). У рашэнні №
63 таксама згадана, што прымалася яно для павелічэння збору падаткаў. Толькі падаткі
невядома з каго браць, бо прыналежнасць з’езда не высветлена. Аб гэтым сведчыць ліст падатковай інсппекцыі (фота 6).

“Прадэманстраваць
згаданыя дадаткі да скаргі мне не давялося і я папрасіла прыняць і
зарэгістраваць маю пісьмовую скаргу. Мне прапанавалі пакінуць
яе супрацоўніцы аблвыканкама без рэгістрацыі, тут жа, у зале прыёму. А калі я
настойліва запатрабавала зарэгістраваць яе, то было сказана, што на прыёме
скаргі не рэгіструюцца, і адправілі мяне ў канцылярыю. Скаргу
зарэгістравалі, толькі невядома, як будзе разглядацца мая скарга – як
пададзеная на прыёме губернатара, ці як звычайная скарга, з якімі я звяртаюся
ўжо больш чатырох гадоў???” – адзначыла Валянціна Вяжэвіч.

На сённяшні дзень, як
паведамілі ў канцылярыі Менаблвыканкаму, скарга, зарэгістраваная 3 снежня 2014
года, яшчэ нікому не “распісана”.

Болей навін