У Гродне сабралі больш за 300 подпісаў за якасную медыцыну: медыкі абяцаюць падтрымку

11 снежня 2014 14:13  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Гродне мясцовая кааліцыя “Далягляд”, у якую ўваходяць
мясцовыя арганізацыі БХД, АГП, БСДГ, РЭП і фонду імя Льва Сапегі, у межах
кампаніі “Народны кантроль” сабрала больш за 300 подпісаў за паляпшэнне якасці
медычнага абслугоўвання ў горадзе.

 

“Людзі вельмі добра адгукаюцца, ахвотна падпісваюцца”,
– адзначыў гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

 

Паводле яго, супрацоўнікі дзіцячага аддзялення паліклінікі ў
Дзевятоўцы падчас яго візіту выказалі ўдзячнасць актывістам за распачатую кампанію
і паабяцалі дапамагчы.

Болей навін