Дэмсілы патрабуюць спынення будаўніцтва ўсіх неэкалагічных свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне (фота)
10 снежня ў Маладзечна адбылася працоўная сустрэча па праблеме будаўніцтва
свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне, паведаміў Мінскі абласны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі” Павал Пракаповіч.
У Дзень правоў чалавека праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі запрасіў да сябе прадстаўнікоў дэмакратычных
грамадскіх і грамадзянскіх ініцыятыў раёна, каб абмеркаваць сітуацыю вакол
спробаў уладаў і праўладнага бізнэса пабудаваць экалагічна небяспечныя свінакомплексы.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі БХД, АГП, БСДП (Грамада), Еўрапеўскай
Беларусі і інш. На сустрэчы прысутнічаў і Уладзіслаў Юркоў, жыхар Валожынскага
раёну, які жыве ўсяго за два кіламетры ад магчымага месца пабудовы будучага
свінакомплекса каля вёсцы Соўлава. Дзякуючы шмат у чым менавіта яго намаганням грамадскасць
даведалася аб гэтай праблеме, а ўлады адчулі важнасць экалагічных пытанняў пры
рэалізацыі праектаў.
Напярэдадні сустрэчы з крыніц у Маладзечанскім райвыканкаме стала вядома,
што адзін з двух свінакомплексаў, які планавалася пабудаваць за тры кіламетры
ад Маладзечна, будаваць не будуць. Тым не менш, удзельнікі сустрэчы адзінагалосна
вырашылі дамагацца спынення будаўніцтва ўсіх неэкалагічных свінакомплексаў у
Маладзечанскім раёне.
Што можна зрабіць ужо цяпер, калі Вас хвалюе, якую ваду мы будзем піць і
якім паветрам дыхаць :
1.Паставіць свой подпіс на сайце ZVAROT.BY (афіцыйны зварот у дзяржаўныя ўстановы
Беларусі )
2.Падпісаць петыцыю на сайце change.org https://www.change.org/p/спыніце-будаўніцтва-свінакомплексаў-на-сто-тысяч-галоў-у-маладзечанскім-раёне-ля-в-мойсічы-і-в-соўлава
3.Далучыцца да групы валанцёраў і сабраць подпісы за
спыненне будаўніцтва небяспечных свінакомплексаў.
Атрымаць падпісны ліст можна, звярнуўшыся на Email: [email protected]
Або дамовіцца на сустрэчу па тэл. 8-033-3344-785 (Маладзечна) і
8-029-60-100-24 (Менск) і атрымаць раздрукаваныя падпісныя лісты.
4.Сачыць за падзеямі вакол спробаў пабудаваць небяспечныя для прыроды і
чалавека свінакомплексы на сайтах www.bchd.info і www.svinstop.org
5.Калі вы экалалагічны эксперт ці юрыст – далучайцеся да працы кампаніі. Звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне:
8-029-60-100-24