У Слоніме дэмакратычныя сілы падвялі вынікі дзейнасці за 2014 год (фота)

02 студзеня 2015 12:23  |  Рада Народных Дэпутатаў

Сябры Слонімскага
згуртавання дэмакратычных сіл падвялі вынікі сваёй дзейнасці ў 2014 годзе.Каардынатар аргкамітэту па стварэнню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Іван
Бядко распавёў пра справы, якія зрабілі сябры БХД у 2014 годзе: палітычныя
акцыі, розныя кампаніі ў горадзе і раёне, грамадскія ініцыятывы,
культурніцкія мерапрыемствы.

 

Было нагадана аб стварэнні
ў верасні грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” з мэтай
вырашэння мясцовых праблемаў.

 

На працягу года былі праведзеныя
маштабныя кампаніі: “Абаронім нашых жзяцей ад
алкаголю
і тытуню”, за паляпшэнне руху грамадскага транспарту былі унесены
канкрэтныя прапановы па гэтай праблеме.Былі сабраныя тысячы подпісаў,
якія перададзены мясцовым і абласным уладам. Сябры згуртавання дэмакратычных сілдапамаглі працоўным КПФ, вахцёрам ЖРЭА,
працоўным ААТ “Шчучынскі маслазавод” адстойваць свае правы.Разам дамагліся станоўчага вырашэння гэтых
праблем на карысць працоўных. Падчас правядзення кампаній сябры
згуртавання мелі сустрэчы са старшынёй і іншымі чыноўнікамі райвыканкама.
Праводзілася добраупарадкаванне магіл вядомых людзей Слонімшчыны.

Сход абраў
сяброў згуртавання, якія будуць каардынаваць дзейнасць у 2015 годзе.Было вырашана заснаваць у Слоніме мясцовы грамадскі магістрат.

 

У Слоніме дэмакратычныя сілы падвялі вынікі дзейнасці за 2014 год (фота)
У Слоніме дэмакратычныя сілы падвялі вынікі дзейнасці за 2014 год (фота)
У Слоніме дэмакратычныя сілы падвялі вынікі дзейнасці за 2014 год (фота)

Болей навін