Кіраўскім уладам спатрэбіліся два гады, каб вывучыць сітуацыю ў вёсцы Сяргеевічы

04 лютага 2015 14:35  |  Рада Народных Дэпутатаў

“Сапраўдным гаспадаром”
апынуўся старшыня Любаніцкага сельскага савета (Кіраўскі раён, Магілёўская
вобласць). Атрымаўшы ў траўні 2013 года калектыўны ліст ад жыхароў вёскі
Сяргеевічы з просьбай адрамантаваць дарогу па вуліцы Лясная, да канца 2014 года
ён упарта вывучаў сітуацыю, прыкідваў, разлічваў, спадзяваўся і чакаў. І
дачакаўся! Яму моцна дапамагло глабальнае пацяпленне клімату. Лета 2014 года
апынулася засушлівым, і ямы на дарозе не ператварыліся ў глейкі бруд. Значыць,
рамонт не патрэбны, вырашыла мясцовая ўлада. Абласная таксама доўга не затлумлялася
(падумаеш, дарога нейкая!). У 2015 годзе правядзем маніторынг – паабяцалі
чыноўнікі Магілёўскага выканкаму ў адказ зварот вяскоўцаў.

 

Заўважым: жыхары вёскі не
заасфальтаваць прасілі дарогу, не пракласці новую! Не расходваць палову
мясцовага бюджэту на свае патрэбы! Кошт пытання – машына жвіру з кар’ера
суседняй вёскі таго ж Кіраўскага раёна. “Дык, можа, варта прапанаваць
чыноўнікам заадно правесці маніторынг па навядзенні парадку на сацыяльным
аб’екце – мясцовых могілках вёскі Сяргеевічы?” – задаецца пытаннем старшыня
Пенсіянерскай арганізацыі аргкамітэту БХД Наталля Маразевіч.

 

У тым жа лісце 2013 людзі
прасілі вырабіць два драўляныя скрыні для збору смецця і старых вянкоў. Але
мясцовы «гаспадар» зноў паступіў па-свойму і зноў дзяржаўныя сродкі зэканоміў.
Сельскі савет павесіў у аддаленым месцы могілак шыльду памерам 20 на 20 см і
дробным почыркам паказаў месца збору смецця. Натуральна, гэту аб’яву ніхто не
бачыць. Смецце зноў закапаюць экскаватарам наўпрост на месцы пахаванняў, як ужо
было раней.

Болей навін