Кампанія “За якасную і даступную медыцыну” паставіла на вушы чыноўнікаў ад медыцыны
Кампанія “За якасную і даступную
медыцыну”, якую ў Менску разам праводзяць актывісты БХД, АГП, РЭП, БСДГ,
набірае абароты.
Камітэт па ахове здароўя Менгарвыканкама
сур’ёзна падрыхтаваўся да візіту грамадскіх актывістаў. На вушы паставілі
загадчыкаў паліклінік па месцы жыхарства Вольгі Кавальковай і Галіны
Каржанеўскай. Чыноўнікі чакалі, што паступяць якіясь асабістыя скаргі. Праўда,
першы намеснік старшыні Чараднічэнка Д.У. у свой прыёмны час адсутнічаў. Але і
без яго гаворка адбылася.
Прынамсі, было закранута пытанне
перажытку савецкай медыцыны – праверкі сэрца выключна з дапамогай ЭКГ спакою.
Такая практыка даўно паказала сваю неэфектыўнасць пры дыягностыцы сардэчных
захворванняў.
Прадстаўнікі камітэту паабяцалі
падрабязна адказаць на ўсе паступіўшыя прапановы. Пад гэтымі прапановамі
падпісалася звыш ста жыхароў Мінска.