Народны дэпутат дамогся капітальнага рамонту дома ў Мастах (фота)

15 лютага 2012 12:06  |  Рада Народных Дэпутатаў

Народны дэпутат з Мастоў Уладзімір Шчэкарэвіч атрымаў ліст, падпісаны дырэктарам РУП ЖКГ Фраловым С.Г., наконт правядзення капітальнага рамонту шматпавярховага жылога дома па яго выбарчай акрузе.

 

Згодна з адказам мастоўскіх камунальшчыкаў праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт жылога дома №5 па вул. Валковіча падрыхтавана і шматкватэрны дом уключаны ў тытульны спіс па капітальным рамонце жылога фонда г. Масты на 2012 год. Тэрмін пачатку работ па капітальным рамонце аб’екта вызначаны на 3-4 квартал 2012 года.

 

Уладзімір Шчэкарэвіч падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы актыўна дапамагаў жыхарам вырашаць мясцовыя праблемы на сваёй выбарчай акрузе. Пасля мясцовых выбараў У. Шчэкарэвіч далучыўся да кампаніі БХД Рада народных дэпутатаў і працягвае сваю дзейнасць у рамках гэтай кампаніі. 

 

Болей навін