На Гарадзеншчыне ідзе масавы збор подпісаў за актывізацыю малога памежнага руху

04 ліпеня 2012 15:37  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Гарадзенскай вобласці актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі збор па ўсёй вобласці подпісаў за ўвядзенне малога памежнага руху з Польшчай. Пра гэта паведаміў абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.

 

Апроч таго, у вёсцы Капцёўка Гарадзенскага раёну мясцовыя хадэкі ў межах кампаніі Рада народных дэпутатаў намагаюцца наладзіць нармалёвую працу аўтобуснага транспарту, які ходзіць паміж вёскай і Горадняй.

 

Таксама яны звяртаюцца да гарадзенскіх уладаў з просьбай палепшыць сітуацыю з рухам аўтамабіляў у вёсцы, з-за якіх церпяць платы сялянаў, прынамсі, пакласці спячых паліцэйскіх.

Болей навін