Актывісты БХД сабралі подпісы за паляпшэнне руху транспарту ў Віцебску (фота)

19 кастрычніка 2012 17:21  |  Рада Народных Дэпутатаў

Актывісты стваранай Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец і Алена Шабуня 19 кастрычніка ў межах кампаніі БХД “Рада народных дэпутатаў” сабралі 52 подпісы за паляпшэннне руху грамадскага транспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2.

 

У панядзелак, 22 кастрычніка, подпісы будуць накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам.

 

Як паведаміла Таццяна Севярынец, у гэтыя мікрараёны праведзена вельмі мала транспартных маршрутаў, рух якіх да таго ж вельмі абмежаваны. Апроч таго, у руху аўтобусаў існуюць вельмі вялікія перапынкі, у выніку чаго людзі павінны шмат часу стаяць на прыпынках, а пасля – ехаць у перапоўненым транспарце.

 

Актывісткі патрабуюць пашырыць маршрутныя рухі, скараціць інтэрвалы руху, прадугледзіць гнуткі графік адпачынку кіроўцаў.

 

“Мы разумеем, што мікрараёны маладыя і іх інфраструктукра толькі развіваецца. Але тут жыве некалькі дзсяткаў тысяч грамадзян, для якіх гэтая праблема ёсьц надённай. Менавіта таму мы ўдвох усяго за гадзіну здолелі сабраць гэтыя подпісы”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.

 

Актывісты БХД сабралі подпісы за паляпшэнне руху транспарту ў Віцебску (фота)Актывісты БХД сабралі подпісы за паляпшэнне руху транспарту ў Віцебску (фота)Актывісты БХД сабралі подпісы за паляпшэнне руху транспарту ў Віцебску (фота)

Болей навін