Улады Віцебска адказалі на просьбы палепшыць рух транспарту
Каардынатарка аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец адтрымала адказ на свой зварот з просьбай палепшыць рух транспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2 Віцебска.
У адказе за подпісам начальніка жыллёва-камунальнага адзелу Віцебскага гарвыканкама паедамляецца, што прыкладаюць усе свае намаганні, каб палепшыць рух транспарту. У прыватнасці, гаворыцца, што былі пушчаныя шэсць новых аўтобусаў. Запаўняльнасць жа аўтобусаў, паводле чыноўнікаў, складае 50-70% і з’яўляецца задавальняючай.
Што тычыцца прапановаў зрабіць гнуткі графік для кіроўцаў аўтобусаў, то ўлады заявілі, што для гэтага няма магчымасці.
Як паведаміла Таццяна Севярынец, яна збіраецца правесці замер запаўняльнасці аўтобусаў і ў выніку, калі яе вынікі перавысяць афіцыйныя лічбы, яна будзе абскарджваць дадзены адказ у вышэйшых інстанцыях.