У Гарадку і Смаргоні сябры БХД дамагліся асвятлення вуліц

26 лютага 2013 15:43  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Гарадку (Віцебская вобласць) і Смаргоні (Гарадзенская вобласць) сябры аргкамітэту БХД у межах кампаніі Рада народных дэпутатаў дамагліся асвятлення вуліц.

 

У Гарадку, як паведаміла Алена Дайнека, не было асвятлення на ўчастку вуліцы Баграмяна, за які адказнае кіраўніцтва мясцовага Аграрна-тэхнічнага коледжу. Адсутнасць асвятлення спрычынілася да траўмаў у мінакоў. Да таго ж у цемры сталіся частымі бойкі паміж маладзёнамі. На ўсе звароты гарадчукоў па дадзеным пытанні кіраўніцтва коледжу заяўляла пра адсутнасць лямпачак. Аднак, калі жыхары Гарадку сказалі, што звернуцца ў райвыканкам, лямпачкі адразу знайшліся і святло было адноўленае.

 

У Смаргоні ж адсутнічала асвятленне вуліц Юбілейная і Коласа. Вырашыць праблему атрымалася толькі пасля таго, як у райсавет былі сабраныя і адасланыя подпісы жыхароў вуліц, паведаміў Уладзімір Фралоў.

Болей навін