Рада Народных Дэпутатаў: у Магілёве пасля звароту грамадзян правялі рамонт жылога дому (фота)

03 красавіка 2013 17:59  |  Рада Народных Дэпутатаў

У межах праграмы “Рада Народных Дэпутатаў” актывістка Магілёўскага аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Галіна Болазева правяла кампанію па зборы подпісаў сярод жахароў свайго дома з патрабаваннем адрамантаваць ваконныя шыбы ў пад’езде.

 

Зварот быў накіраваны у гарвыканкам і дэпутату ад мясцовай акругі. У выніку кампаніі патрабаванні былі выкананыя, адрамантаваныя шыбы і ўстаўленае шкло, у пад’ездзе зараз не гуляе вецер і значна пацяплела.

 

Народная дэпутатка атрымала адказы ад гарадскога і раённага выканкамаў. 

 

Рада Народных Дэпутатаў: у Магілёве пасля звароту грамадзян правялі рамонт жылога дому (фота)Рада Народных Дэпутатаў: у Магілёве пасля звароту грамадзян правялі рамонт жылога дому (фота)

Болей навін