У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)

09 красавіка 2013 16:20  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Воршы актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў рамках кампаніі “Народны дэпутат” пачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да ўладаў вобласці аб правядзенні капітальнага рамонту моста праз раку Дняпро.

 

Мост у раёне ільнокамбіната вось ужо больш за дзесяць гадоў як мае патрэбу ў капітальным рамонце. У 2011 годзе актывісты БХД звярнуліся ў Аршанскі ГВК з патрабаваннем зрабіць агляд аварыйнага моста адпаведным службам і даць заключэнне, ці магчыма далейшая эксплуатацыя моста. На дадзены зварот гарадскія службы перакрылі адзін з бакоў для пешаходаў і ўсталявалі знак, які абмяжоўвае праезд транспартных сродкаў масай больш за 10 тон.

 

Але і пасля ўстаноўкі дадзенага знака па мосце працягваюць рух аўтобусы гарадскіх маршрутаў, а гэта ў асноўным аўтобусы МАЗ 103 і МАЗ 105,  поўнай масай 18 і 28 тонаў адпаведна. Cкладваецца ўражанне, што ўладам горада цалкам абыякава бяспека жыхароў горада.

 

У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)У Воршы актывсіты БХД збіраюць подпісы за рамонт мосту праз Дняпро (фота)

Болей навін