Улады Магілёва адмовіліся ўсталяваць інфатабло на прыпынках (фота)

18 мая 2013 17:10  |  Рада Народных Дэпутатаў

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Магілёве атрымалі адказ з Магілёўскага гарвыканкаму на калектыўны зварот, які яны накіравалі ў межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў з просьбай усталяваць інфатабло на гарадскіх прыпынках “Вуліца Лазарэнка” каля магазіна “Садко” і “Праспект Міру” ў напрамку цэнтра горада.

 

На думку аўтраў звароту, “усталяванне інфармацыйных  табло дазволіць вырашыць шэраг праблем: па першае, не будзе сапсавана гарадская маёмасць (сталбы, прыпынкі, кіёскі і інш.) несакцыянаванымі  налепкамі і ўлёткамі, плакатамі; па-другое, дадзеныя прыпынкі з’яўляецца месцам шматлікіх перадасадак пасажыраў, а таму інфармацыйныя табло будуць запатрабаваны як самімі пасажырамі, так і фізічнымі, і юрыдычнымі асобамі, якія распаўсюджваюць абвесткі; па-трэцяе, горад са студзеня 2013 года мае афіцыйны статус “Магілёў – культурная сталіца Рэспублікі Беларусь і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, таму трэба чакаць шматлікіх гасцей горада, якія прыедуць на арганізаваныя гарадскімі ўладамі мерапрыемствы, а горад у сваю чаргу павінен суадносіць па-сапраўднаму як культурная сталіца з чыстымі і прыбранымі, прыгожымі прыпынкамі”.

 

У адказе ўлады паведамляюць, што ўсталяванне названых у звароце аб’ектаў “патрабуе выдаткаў капітальнага характару, якія бюджэтам горада на 2013 год не прадугледжаныя”.

 

Улады Магілёва адмовіліся ўсталяваць інфатабло на прыпынках (фота)

Болей навін