У Клімавіцкім раёне актывісты БХД змагаюцца за чыстую ваду (фота)

23 мая 2013 14:47  |  Рада Народных Дэпутатаў

13 траўня клімавіцкія актывісты БХД у межах кампаніі Рады Народных Дэпутатаў звярнуліся да старшыні Гусаркоўскага сельскага савета Анатоля Васільева з просьбай адрамантаваць калодзеж у вёсцы Паўлавічы. 

 

У адказ ён паабяцаў падаць заяўку і 15-га зрабіць рамонт і чыстку студні. Рамонт выраблены ў гэты дзень не быў. 17 траўня падчас наведвання вёскі пажарным інспектарам і старшынёй савета сяляне зноў ўзнялі гэтае пытанне, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД Аляксандр Балобін.

 

Пасля доўгіх спрэчак 21 траўня рамонт быў зроблены часткова, аднак плот каля калодзежа не адрамантаваны і сёння. Калодзеж таксама ніхто не чысціў, толькі ваду адкаталі, адзначыў актывіст.

 

У Клімавіцкім раёне актывісты БХД змагаюцца за чыстую ваду (фота)У Клімавіцкім раёне актывісты БХД змагаюцца за чыстую ваду (фота)

Болей навін