Менскія актывісты БХД выйшлі на барацьбу з баршчэўнікам

23 ліпеня 2013 15:17  |  Рада Народных Дэпутатаў

У сезон летніх адпачынкаў Менская арганізацыя БХД правяла экалагічную акцыю: уздоўж дарогі Кучкуны – Стары Ракаў (Валожынскі раён) было выкарчавана з паўсотні асобін баршчэўніка Сасноўскага.

 

Бліжэйшая калонія гэтай агрэсіўнай расліны знаходзіцца за 4 кіламетры, ля вёскі Пелікшты, і займае гектар плошчы.

 

Нагадаем, што баршчэўнік шкодны для чалавека, бо алергію выклікае не толькі яго сок, але нават пах і пылок. Найбольш распаўсюджаны від у Мінскай і Віцебскай абласцях, а барацьба з ім ускладзена на землеўладальнікаў – калгасы, дарожныя і лясныя службы і г.д.

Болей навін