У Пружанах улады спойваюць дзяцей?
У Пружанах мясцовыя актывісты патрабуюць зачыніць лікёра-гарэлачную краму “SклаД” дзяржпрадпрыемства “Белалка”, якая нядаўна адчынілася наўпрост насупраць мясцовай школы №4.
Размовы ў дадзеным пытанні са старшынёй райвыканкаму да нічога не прывялі. “Сказаў, што рашэнне аб адкрыцці крамы прымалася не ім, таму ён нічога зрабіць маўляў не можа”, – паведамляюць актывісты.
Разам з тым яны на гэтым спыняцца не збіраюцца. І ў бліжэйшы час маюць распачаць збор подпісаў гараджанаў за закрыццё алкагольнай крамы на супраць школы.