Менскія актывісты БХД працягваюць акцыі ў абароны прыроды (фота)
Менскія актывісты БХД у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” працягваюць акцыі ў абароны прыроды.
На гэты раз яны выехалі на дзялянку расліны ”эхінацысціс лопасны”, якая ўваходзіць у шасцёрку іннвазіўных раслін і следам за баршчэўнікам заваёўвае Беларусь. Родам яна з Паўночнай Амерыкі, распаўсюдзілася як дэкаратыўная, найбольш любіць расці ўздоўж дарог і рэчак, а таксама на сметніках.
Якраз у такім малапрыемным месцы давялося выдзіраць шматмятровыя ліяны ў вёсцы Мацавічы Валожынскага раёна. На шчасце, шышкі яшчэ не выспелі, інакш маглі б лопацца і выкідваць слізь з насеннем. За што, уласна, і празвана расліна “шалёным агурком”.
Праведзена тлумачальная работа з мясцовым насельніцтвам.