Актывісты БХД сабралі больш за 500 подпісаў за чыстую ваду ў Менску
У межах кампаніі
Рада Народных Дэпутатаў актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабралі
больш за 500 подпісаў з патрабаваннем правесці грамадскія слуханні па пытанні
бруднай вадаправоднай вады ў трох раёнах Менска: Кастрычніцкім, Маскоўскім і
Фрунзенскім.
Заўтра, 27
жніўня, а 10.30 гэтыя подпісы будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам.
Запрашаем
журналістаў.