У Берасці і Менску прайшлі партыйныя школы БХД (фота)

30 верасня 2013 16:08  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Берасці 28-29 верасня адбылася партыйная школа Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, на якой прыстунічалі прадстаўнікі аргкамітэту з Берасця, Лунінца,
Кобрына, Янава, Пінску, Баранавіч.

 

Актывісты распрацавалі шэраг кампаній па добраўпарадкаванні гарадоў, а таксама
мерапрыемствы па малым памежным руху у Берасці.

 

Апроч таго, 14-15 верасня ў Менску адбылася партыйная школа для
рэгіянальных актывістаў.

 

Практычны семінар наведалі прадстаўнікі з усіх абласцей краіны, якія
распрацавалі наступныя кампаніі: за добраўпарадкаванне вуліц і вёсак, “За чыстую пітную ваду” у Менск
і Слонім, за капітальны рамонт, за кантроль над бюджэтнымі выдаткамі ў Горках, за
пешаходны мост у Магілёве.

 

У Берасці і Менску прайшлі партыйныя школы БХД (фота)
У Берасці і Менску прайшлі партыйныя школы БХД (фота)
У Берасці і Менску прайшлі партыйныя школы БХД (фота)

 

Болей навін