Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне аб забароне акцыі пратэсту ў Калінкавічах
Судовая
калегія Гомельскага абласнога суду 29 кастрычніка адмяніла вызначэнне
Калінкавіцкага раённага суду пра недазвол правядзення акцыі пратэсту ў
Калінкавічах супраць міліцэйскага беззаконня.
Пра гэта
паведаміла пазоўніца, каардынатарка аргкамітэту БХД у Калінкавічах Тамара
Зайцава. “Так што мы перамаглі”, – адзначыла яна.
Паводле
словаў Тамары Зайцавай, калі Калінкавіцкі суд зноў забараніць правядзенне
акцыі, яна збіраецца дайсці ажно да Камітэту па правах чалавека ААН.
“Толькі перамога”, – падкрэсліла каардынатарка аргкамітэту БХД.