У Воршы забаранілі пікет за рамонт аварыйнага мосту
Аршанскія актывісты атрымалі адказы на заяўку на
правядзенне пікету за рамонт аварыйнага мосту. У адказах гаворыцца, што
гарвыканкам не дазволіў пікет, бо не была атрымана згода ад міліцыі і
паліклінікі на ахову мерапрыемства, а міліцыя і паліклініка не пагадзіліся
ахоўваць пікет, бо не быў атрыманы дазвол з гарвыканкаму.
Як адзначыў каардынатар аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Воршы Яўген Анішчанка, які
больш за два гады змагаецца за
рамонт аварыйнага мосту, ён мае намер падаваць скаргі на забарону пікету ў
суд.
Між тым 5 лістапада старшыня Віцебскага аблвыканкамаАляксандр
Косінец заявіў, што напачатку 2014 года мост будзе адрамантаваны.
“Так, каштарыс ва ўладаў ёсць, але і рамонт мосту яны абяцаюць правесці
ўжо даўно. Мы будзем сачыць, ці будуць улады рамантаваць мост у наступным годзе
і як”, – паведаміў Яўген Анішчанка.