У Воршы грамадскасць дамаглася закрыцця аварыйнага мосту (фота)
У Воршы ўлады 21 лістапада нарэшце зачынілі аварыйны мост, чаго дамагалася
грамадскасць горада.
Як паведаміў каардынатар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген
Анішчанка, які два гады патрабаваў рамонту моста, такое нечаканае закрыццё можа
быць звязана з чаканым візітам Аляксандра Лукашэнкі на адкрыццё лядовага
палацу.
Закрыццё мосту
выклікала пэўны транспартны калапс у горадзе, паколькі былі адмененыя некаторыя
маршруты грамадскага транспарту, мусілі мяняць свае напрамкі руху і
аўтамабілісты, але з пункту гледжання бяспекі гэтае рашэнне з’яўляецца
правільным, мяркуе Яўген Анішчанка.