Іван Бядко: хлусня – норма існавання беларускай улады (фота)
Забудова Слонімскага мікрараёна і вуліцы 1-й Сямігодкі адбывалася больш за
30 гадоў таму. За такі
працяглы тэрмін існавання дваровыя тэрыторыі, тратуары патрабуюць
добраупарадкавання. А вуліца наагул не была заасфальтаваная. Але ўлады не звярталі на гэта ніякай увагі.
Па ініцыятыве каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Слоніме Івана Бядко, жыхарамі вуліцы ў межах
Рады Народных Дэпутатаў былі сабраныя подпісы на звароце да уладаў аб
добраупарадкаванні вуліцы 1-й Сямігодкі Слоніма.
“Пачалася доўгая перапіска з райвыканкамам. То гэтае пытанне выносіцца на абмеркаванне, то рыхтуецца
дакументацыя. Нарэшце прыйшла папера за подпісам старшыні райвыканкама
Іосіфа Паўлюкевіча, у якой
напісана, што часткова вуліца 1-й Сямігодкі добраупарадкаваная. Гэта азначае, што і рашэнне райвыканкама, і
дакументацыя, і сродкі на выкананне работ былі”, – адзначае Іван
Бядко.
“Азнаёміушыся
з такім адказам, жыхары вуліцы абурыліся, таму што ніякіх работ па
добраупарадкаванні вуліцы1-й Сямігодкі не праводзілі. “Мы паўторна
сабралі больш за 250 подпісаў ды, сфатаграфаваўшы вуліцу як доказ хлусні, звярнуліся
з патрабаваннем разабрацца, куды дзеліся тыя сродкі, якія вылучаліся на нібыта
праведзеныя работы. Наш зварот даслалі ў адміністрацыю прэзідэнта, генеральнаму
пракурору, начальніку следчага камітэта,камітэт дзяржкантролю, каб там
разабраліся, ці ёсць тут факт карупцыі”, – паведамляе ён.
З
гэтых інстанцый паведамілі, што наш зварот накіраваны для
разгляду ў Гарадзенскі аблвыканкам. Адтуль быў атрыманы адказ за подпісам намесніка старшыні Жука У.Г., у якім напісана, што плануецца завяршыць
добраупарадкаванне першй чаргі ў 2014 годзе.
“А як жа з тым,што
гэта ужо зроблена. У другую чаргу
добраупарадкавання ўключаныя дамы
№6,8,13,14,16,18,18/1,20,22,24,32,36 – гэта і ёсць уся вуліца. Улады абяцаюць толькі ў 2014 годзе разгледзець
пытанне аб унясенні іх у тытульны спіс аб’ектаў, якія падлягаюць рамонту.
Атрымліваецца, што яны там то разгядаюць, то плануюць. Нашыя улады не чуюць чалавека,таго, з чым ён да іх звяртаецца. Як кажуць яны там
на сваёй хвалі. Проста перапраўляюць адзін аднаму паперкі – і ўсё вырашэнне праблемы. А мы застаемся з
гэтымі праблемамі надалей”, – падкрэсліў Іван Бядко.