Менскія камунальшчыкі раптам заўважылі зіму пасярод снежня
У адказ на
калектыўны зварот у ЖРЭА Кастрычніцкага раёна Менска ад 18 снежня паведамілі,
што рамонт асфальту ў двары па вуліцы Ленінградская немагчымы з прычыны
наступлення зімы.
“У сувязі з
надыходам зімовага перыяду выканаць рамонт асфальтабетоннага пакрыцця дваровага
праезду не ўяўляецца магчымым. Рамонт асфальтабетоннага пакрыцця дваровага
праезду плануецца выканаць у красавіку 2014 года”, – гаворыцца ў адказе
камунальшчыкаў.
“Цікава, што
ў лісце ад 28 лістапада надыходу зімы ў ЖРЭА не чакалі і абяцалі выканаць
рамонт да 16 снежня. Але, мяркуючы па ўсім, зіма і снег сталі для супрацоўнікаў
ЖРЭА нечаканасцю”, – адзначыў ініцыятар звароту ў межах кампаніі Рада
Народных Дэпутатаў Максім Гацак.
Нагадаем,
калектыўны зварот быў
скіраваны ў ЖЭУ-92 быў скіраваны яшчэ ў верасні. У ім гаварылася, што ў жыхароў дому “выклікае
занепакоенасць дарожнае пакрыццё , якое змяшчае мноства ям і западзін, з-за
чаго падчас дажджоў і раставання снегу, частка двара ператвараецца ў
непраходнае балота”.
Таксама аўтары
звароту адзначалі, што ў двары (вуліца Ленінградская – Міхайлаўскі сквер –
вуліца Кірава – вуліца Бабруйская) знаходзяцца тры дзіцячыя пляцоўкі, на якіх
рэгулярна спяць , п’юць і спраўляюць сваю патрэбу людзі, якія вядуць асацыяльны
лад жыцця.У сувязі з гэтым пускаць на гэтыя пляцоўкі дзяцей, для якіх і
прызначаны пляцоўкі, не ўяўляецца магчымым; да таго ж марнуюцца намаганні, час
і сродкі гарадскіх уладаў і камунальных службаў па прывядзенні гэтых пляцовак у
належны выгляд.Каб пазбегнуць гэтай праблемы, жыхары прапанавалі абгарадзіць
адну з пляцовак высокай агароджай, якая зачыняецца на ноч, а дублікаты ключоў
ад яе раздаць жыхарам двару, якія маюць непаўналетніх дзяцей.
Апроч таго, у
звароце прапанавалася сумясціць размешчаныя па суседству два ўчасткі са
смеццевымі кантэйнерамі ў адзін, паколькі адзін з іх, размешчаны пасярод двара
і ля дзіцячай пляцоўкі, прыводзіць да антысанітарыі і псуе знешні выгляд
тэрыторыі.
Аднак ЖЭУ-92 зваротне быў зарэгістраваны.
“Высветліць прычыну адсутнасці рэгістрацыі звароту не прадастаўляецца магчымым,
так як з аператарам ПЭВМ прыёмнай ГП ЖЭУ № 92 у цяперашні час скасаваны
працоўны кантракт”, – гаворыцца ў адказе ЖРЭА, куды пасля нерэагавання
ЖЭУ-92 быў дасланы паўторны зварот.
Што тычыцца,
прапаноў, якія агучылі жыхару дому па Ленінградскай 3, то ЖРЭА паабяцаў
выканаць толькі адну з іх – бягучы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця дваровага
праезду, які планавалася выканаць да 16 снежня.