Жыхары Мёраў збіраюцца падаваць на ўлады ў суд

07 лютага 2014 20:28  |  Рада Народных Дэпутатаў

Жыхары Мёраў, у
якіх ужо доўгі час няма ацяплення, падалі калектыўны зварот ў райвыканкам з
патрабаванннем тэрмінова вырашыць сітуацыю.

 

Больш за тое, яны
маюць намер пачаць збор подпісаў пад калектыўны судовым пазовам супраць
мясцовых уладаў, паведаміў прадстаўнік аргкамітэту БХД Валер Валажонак.

 

Між тым часовы
кіраўнік камунальных службаў гораду Каратаеў заявіў, што фотаздымкі замарожаных
домаў
штучныя і наўмысна “зробленыя апазіцыяй”, каб нібыта
дыскрэдытаваць улады, адзначыў актывіст аргкамітэту БХД Сяржук Васільеў.

Болей навін