Пад ціскам БХД менскія ўлады звярнулі ўвагу на праблему пітной вады

01 красавіка 2014 12:57  |  Рада Народных Дэпутатаў

«Якасць пітной
вады, якая падаецца насельніцтву цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння
Менска. Перавод горада на падземныя крыніцы вады» – тэма дня інфармавання, які
праходзіць 1 красавіка ў кантакт- цэнтры Менгарвыканкама.

 

На пытанні
менчукоў па тэлефоне 142 з 10.00 да 13.00 адкажуць урач-гігіеніст аддзялення
планіроўкі і забудовы аддзела гігіены ДУ “Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і
эпідэміялогіі” Наталля Конышава і намеснік начальніка вытворчасці “Мінскводаправод”
УП “Мінскводаканал” Анатоль Чарнаморац.

 

Такім чынам, ініцыятыва
“Наша Кунцаўшчына” і аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” вымусілі менскія ўлады хоць мінімальна звярнуць
увагу на гэтую праблему. Але, безумоўна, сам падыход зноў-такі вызывае шмат
пытанняў: за дзень да правядзення гарачай лініі пра яе даецца інфармацыя, і
толькі з 10 да 13, калі большаць людзей на працы. Гэта не сур’ёзна, і, напэўна,
менавіта таму менскія ўлады вырашылі правесці гэтую гарачую лінію 1 красавіка,
у дзень смеха.

Болей навін