Віцебскія актывісты БХД сабралі 945 подпісаў за будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбіната

04 красавіка 2014 14:52  |  Рада Народных Дэпутатаў

Віцебскія
актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Таццяна Севярынец і Алена Шабуня перадалі ў Камітэт
дзяржкантролю 945 подпісаў на 48 падпісных аркушах за будаўніцтва
смеццепераапрацоўчага камбінату.

 

Подпісы былі
сабраныя падчас мясцовай кампаніі: як падчас збору подпісаў, так і агітацыйнай
кампаніі. Прымаў іх у КДК Віталь Сцяпанаў, які ўсю размову з актывісткамі
запісаў на дыктафон.

 

Спрабавалі
прадстаўнікі БХД распавесці пра сабраныя подпісы і ў газеце Віцебскага
гарсавету “Віцьбічы”, якая год таму пісала пра тое, што
смеццепераапрацоўчы камбінат будзе пабудаваны праз два гады, але будаўніцтва
якога практычна так і не пачалося. Аднак у газеце пісаць пра гэта адмовіліся.
Як і пра тое, што будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату ў Віцебску, які
мусіў бы быць адчынены, яшчэ ў 2011 годзе, няма нават у планах на 2014 год.

 

“Уладам
трэба яшчэ раз падумаць над будаўніцтвам камбінату. Спадзяванняў, праўда, на
гэта мала, бо будаўніцтва вельмі дарагое, а вылучаныя раней на гэта зніклі
невядома куды”, – адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін