У Віцебску распачалася кампанія за пабудову паліклінічнага комплексу: ужо сабрана больш за 300 подпісаў

06 мая 2014 17:04  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Віцебску адбылося
першае паседжанне сябраў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай, якія ў межах
кампаніі “Народнае самакіраванне” будуць вырашаць праблему пабудовы
паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева.

 

На паседжанні былі
абмеркаваныя пытанні кампаніі, прайшоў трэнінг, а затым удзельнікі паседжання выйшлі
“у поле”. За адзін дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Пробны выхад
быў яшчэ 2 траўня, калі было сабрана 107 подпісаў.

 

“Бачна, што
праблема атрымання медычных паслуг стаіць у Білева вельмі востра. Падчас збору
подпісаў некаторыя жыхары далучыліся да ўдзелу ў кампаніі”, – адзначыла
каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін