Генеральны консул Польшчы возьме ўдзел у круглым стале па малым памежным руху
У Гародні 21
траўня а 18-й гадзіне па адрасе Будзённга 48а, памяшканне 100 пройдзе круглы
стол, прысвечаны магчымым выгадам Беларусі ад рэалізацыі пагаднення пра малы
памежны рух з Польшчай.
Удзел у круглым
стале возьме генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч. Адпаведную
дамоўленасць з дыпламатам 8 траўня дасягнулі ініцыятар кампаніі “За малы
памежны рух!” Зміцер Кухлей і каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзенскай
вобласці Мікола Баўсюк.
Па словах апошняга,
сустрэча працягвалася 1,5 гадзіны і праходзіла ў добрай, даверлівай абстаноўцы.
Запрашаем на круглы
стол журналістаў і ўсіх ахвочых!