У Віцебску прайшла партыйная школа БХД
У Віцебску
прайшла абласная партыйная школа аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Удзел у ёй узялі прадстаўнікі
аргкамітэту з Віцебску, Лепеля, Мёраў, Полацку, Навапалоцку і гэтак далей.
Галоўнай тэмай
школы было “Планаванне партыйных кампаній у міжвыбарны перыяд”.
Асаблівая ўвага была надзеленая кампаніі “За якасную медыцыну для
ўсіх!”, якая перадусім праходзіць у Віцебску.
Як адзначыла
віцебская каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец, за будаўніцтва
паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева-1, Білева-2 і Білева-3
падпісаліся больш за 2,5 тыс. чалавек. Па ініцыятыве саміх грамадзянаў
рыхтуецца збор за будаўніцтва школы. Паводле словаў Таццяны Севярынец, улады
фактычна кінулі гэтыя мікрараёны, і ўсё што там робіцца – робіцца ў значнай
ступені самімі грамадзянамі і прыватным бізнсам.