Актывісты БХД пракантралююць набыццё Магілёвам сацыяльнага таксі

12 чэрвеня 2014 14:06  |  Рада Народных Дэпутатаў

Падчас мясцовай кампаніі магілёўскія жыхары звярнуліся
па дапамогу да прамоўцы БХД Яўгена Дудкіна у звароце да мясцовых улад з мэтаю
забеспячэння інвалідаў-вазочнікаў сацыяльным таксі.

 

Хаця кампанія па зборы подпісаў для звароту ў гарадскі
выканаўчы камітэт працягвалася і пасля “выбараў”, ужо атрыманы афіцыйны адказ
мясцовых ўлад. З яго вынікае, што ў горадзе існуе шэраг дамоў паміж гарадскімі
ўладамі і арганізацыямі, якія прадстаўляюць паслугі таксі, наконт аказання
дапамогі шэрагу сацыяльна абмежаваным грамадзянам. Больш за тое, зыходзчы з
рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2010 году горад
павінен у 2015 годзе набыць аўтамабіль, які будзе вызначаны для дапамогі інвалідам-вазочнікам.

 

“Чаму грамадскія арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў своечасова не
інфармуюць сваіх сябраў аб дзейнасці пэўнай часткі ільгот адносна паслуг таксі?”
– задаецца пытаннем Яўген Дудкін, які збіраецца пракантраляваць набыцце ў 2015
годзе спецыяльнага аўто для інвалідаў-вазочнікаў.

Болей навін