Апраўданні ўладаў аб спажыванні алкаголю ў Беларусі выклікаюць у беларусаў смех (фота)

17 чэрвеня 2014 14:15  |  Рада Народных Дэпутатаў

У пасёлку Лясны і вёсцы Бараўляны
Мінскага раёна жыхары актыўна далучаюцца да кампаніі «Народны кантроль». Ініцыятыва БХД у абарону сям’і і дзяцей
ад алкаголю не пакінула грамадзян абыякавымі: людзі ахвотна ставяць свае
подпісы пад распрацаванымі прапановамі.

Як адзначыў адзін з актывістаў БХД: “Людзі з цікавасцю рэагуюць на тое, што Беларусь
выйшла на першае месца па спажыванні алкаголя. Прынамсі, тлумачэнні ўладаў, што
сусветная арганізацыя аховы здароў’я памылілася ў сваіх лічбах, выклікае ў
людзей самыя розныя рэакцыі: у каго здзіўленне, у каго агіду, а
ў каго і проста смех. Адзін з суразмоўцаў у Бараўлянах падкрэсліў: калі мы
першыя ў біатлоне, дык гэта – заслуга кіраўніка дзяржавы, а калі мы першыя ў
свеце па спажыванні алкаголю, дык гэта проста сусветная арганізацыя аховы
здароўя памылілася…”
 
Болей навін