У Гародні збіралі подпісы за паляпшэнне медычнага абслугоўвання
Палепшыць
якасць медычнага абслугоўвання ўзяліся гарадзенскія хрысціянскія дэмакраты.
Усяго за некалькі месяцаў акцыі сабрана каля трох тысячаў подпісаў да звароту ў
органы дзяржаўнай адміністрацыі Гародні. Людзі з ахвотай падпісываліся за тое,
каб у мікрараёне Дзевятоўка была адкрыта дзіцячая паліклініка, а таксама на
рынку “Паўднёвы” з’явіўся медпункт з аптэчным шапікам.
Кажа
кіраўнік абласной структуры Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Мікола
Баўсюк:
– Людзі на агульную тэму падпісваюцца неахвотна, таму што іх
асабіста гэта не тычыла. А калі мы пайшлі на рынак збіраць, на рынку проста
людзі адзін за адным, як у чарзе, стаялі. Таксама і на Дзевятоўцы, калі мы
збіралі подпісы. Мамы з малымі дзеткамі яны актыўна падпісваліся. Мы яшчэ
хадзілі пад дзіцячыя садкі.
Неўзабаве
звароты будуць накіраваныя ва ўстановы для разгляду. Актывісты спадзяюцца на
станоўчае развязанне праблемы, бо ў Гародні існуе толькі шэсць паліклінікаў на
350 тысячаў насельнікаў, а таксама шэсць дзіцячых паліклінікаў, сярод якіх
некалькі існуюць пад дахам дарослых устаноў.