У Бабруйску, Берасці і Слоніме абмеркавалі кампаніі БХД (фота)

15 верасня 2014 13:46  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Бабруйску, Берасці і Слоніме 13-14 верасня адбыліся сустрэчы з
актывістамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і людзьмі, якія далучыліся да
аргкамітэту за апошні месяц.

 

Сустрэчы прайшлі з удзелам сустаршыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага,
у Берасці і Слоніме – таксама з каардынатарам кампаніі «Абаронім нашых дзяцей
ад алкаголю» Вольгай Кавальковай.

 

Падчас сустрэчаў былі падведзеныя прамежавыя вынікі кампаній «Абаронім
нашых дзяцей ад алкаголю» і «Народны кантроль», абмеркаваныя мясцовыя праблемы,
запланаваныя дзеянні на восень, абмеркаваныя фарматы супрацы з іншымі мясцовымі
структурамі.

 

У Бабруйску па сканчэнні сустрэчы адбылася прэззентцыя «Сіняй кнігі
беларускага алкаголіка» аўтарства Анатоля Астапенкі.

 

У Бабруйску, Берасці і Слоніме абмеркавалі кампаніі БХД (фота)
У Бабруйску, Берасці і Слоніме абмеркавалі кампаніі БХД (фота)

Болей навін