Народны кантроль: у Віцебску прайшоў круглы стол па медыцыне (фота)
У Віцебску 15 кастрычніка адбыўся
«круглы стол» прадстаўнікоў Віцебскага форума дэмакратычных сіл. На сустрэчу
былі таксама запрошаны эксперты ў галіне медыцыны.
Разам бакі абмеркавалі становішча медыцынскага
абслугоўвання ў абласным цэнтры. Пасля грунтоўнай інфармацыі і дыскусіі,
прынялі пэўны план па кроках, якія трэба зрабіць, каб дамагчыся павышэння
якасці медыцынскага абслугоўвання, паведамляе Vitebskby.com.
Нагадаем, форум быў створаны 23 верасня для
супрацы па вырашэнні мясцовых праблем.