Форум дэмакратычных сілаў Віцебска прыбраў закінутыя могілкі (фота)
18 кастрычніка ў Віцебску прайшла сумесная акцыя падпісантаў
форуму Віцебскага форуму дэмакратычных сіл (БХД, “Справядлівы свет”, НГА “Перекрёсток”, “Вольны шлях”, “Гавары праўду”) ды мясцовых журналістаў па прыбіранні
закінутых могілак, якія знаходзяцца амаль у цэнтры гораду, у так званых Клінах.
Апошнія пахаванні датуюцца 50-ымі гадамі мінулага стагоддзя.
Могілкі даўно закансерваваныя, тут няма аніякай агарожы, яны пераўтварыліся ў
агульны сметнік для жыхароў блізстаячых шматпавярховак ды месцам распіцця
розных алкагольных напояў.
18 кастрычніка агульных высілкаў не хапіла, каб прыбраць усю
тэрыторыю, але справа не будзе пакінутая. Бліжэйшыя выходныя плануецца акцыю
падоўжыць. Арганізатары запрашаюць далучацца ўсіх, каму баліць за родны горад,
мінуўшчыну, памяць.