У Асіповічах сабралі каля 300 подпісаў за новую бальніцу
У Асіповічах у межах кампаніі “Народны кантроль” сабрана
каля 300 подпісаў за будаўніцтва новай бальніцы ў горадзе. Подпісы перададзеныя
ў мясцовы райвыканкам.
Як адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, гараджане
вельмі ахвотна падпісваліся пад зваротам за новую бальніцу. Пры ёй ставіць
подпіс адмовіўся толькі адзін чалавек, які апынуўся мясцовым чыноўнікам.