У Менску ў межах “Народнага кантролю” збіраюць подпісы за ўсталёўку шлагбаўмаў

05 лістапада 2014 12:16  |  Рада Народных Дэпутатаў

У
Менску з дапамогай актывістаў кампаніі “Народны кантроль” Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі распачаўся збор за ўсталёўку шлагбаўмаў на ўездах у
прывакзальны двор у межах вуліц Ленінградская, Кірава, Бабруйская і завулак
Міхайлаўскі.

 

Ініцыятыва
збору подпісаў належыць мясцовым жыхарам, але склалі зварот да гарадскіх уладаў
па іх просьбе і правялі юрыдычную кансультацыю актывісты БХД.

 

У
звароце адзначаецца, што тэрыторыя двару перапоўненая прыезджымі машынамі, якія
замінаюць праезду экстраных службаў, пагаршаюць экалогію і пагражаюць жыццям
жыхароў, асабліва сталага веку і дзяцей. У сувязі з гэтым жыхары просяць улады
выдаць дазвол на ўсталёўку шлагбаўмаў, каб хоць неяк палепшыць сітуацыю ў
двары.

Болей навін