У Магілёве “Народны кантроль” пачынае кампанію за чысціню двароў
У Магілёве мясцовыя
актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, сацыял-дэмакраты і ініцыятыва “Гарадскі
магістрат” у межах кампаніі “Народны кантроль” распачынаюць кампанію “За
чысціню двароў”. Ужо распрацаваны адпаведны зварот да гарадскіх уладаў.
Як адзначыў каардынатар
аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў, у цэнтры Магілёва ёсць некалькі паказальна чыстых
двароў, але калі збочыць з галоўных вуліц, то сітуацыя з чысцінёй двароў
робіцца проста катастрафічнай. Смецце доўга не вывозіцца і не прыбіраецца, а ў
некаторых новабудоўлях з прычыны дрэннай каналізацыі ў падвалах стаіць моцны
смурод, які адчуваецца і на першых паверхах дамоў. Як толькі падчас мясцовай
кампаніі актывісты пачалі збіраць подпісы за вырашэнне гэтай праблемы ў адным з
дамоў, яна адразу ж была вырашаня, падкрэсліў Алег Аксёнаў.
Таксама распрацваная
кампанія за паляпшэнне экалагічнага стану Святога возера, купацца ў якім
нельга, але ўсё адно людзі ідуць у спёку да яго. Пры гэтым ніякіх бар’ераў
супраць гэтага ўлады не ўсталёўваюць, толькі абвесткі і знакі. Жыхары ж
прыватнага сектару вакол возера наўпрост выкідаюць у яго смецце.