Гродзенская кааліцыя “Далягляд” акрэсліла планы працы ў межах “Народнага кантролю”
Гродзенская кааліцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі,
Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, прафсаюза радыёэлектроннай
прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі абрала сабе назву і акрэсліла планы далейшай
дзейнасці ў межах кампаніі “Народны кантроль”.
Цяпер кааліцыя называецца “Далягляд”. У сваёй дзейнасці яна
плануе працягнуць збор подпісаў за якасную медыцыну ў Гродне, паведаміў
гродзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.
Удзельнікі кааліцыі распрацавалі эксіз улёткі, план працы
грамадскай прыёмнай, запланавалі сустрэчы з уладамі, правядзенне
прэс-канферэнцый і круглых сталоў. Першы круглы стол з удзелам спецыялістаў
прызначаны на наступны тыдзень.