БХД смуткуе з прычыны смерці Віктара Сырыцы

10 лістапада 2015 15:57  |  Галоўныя навіны

БХД смуткуе з прычыны смерці Віктара Сырыцы

9 лістапада 2015 года перапыніўся жыццёвы шлях Вялікага Чалавека, сапраўднага грамадзяніна сваёй Бацькаўшчыны, Чалавека строгага, але справядлівага, разумелага, адважнага, Чалавека які не баяўся казаць праўду, – Віктара Антонавіча Сырыцы.

На самай справе, каб апісаць яго не хопіць слоў, Ён быў для мяне асабiстым прыкладам, я ганаруся тым, што ведаў гэтага па праўдзе вялікага і адважнага Чалавека асабіста. Старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы, быў душой горада!

Я абяцаю, што Яго справу мы працягнем, каб Яго працы, якіх незлічоная колькасць пусцілі карані, і ўзышлі зноў з большай сілай. Для Баранавічаў і Беларусі, гэта вялікая і незаменная страта, бо такіх як Ён смела можна назваць сапраўдны сын Беларусі! Немагчыма выказаць шкадаванне, смутак, смутак і горыч ад страты.

Як член аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” хачу выказаць глыбокія спачуванні родным і блізкім Віктара Антонавіча. БХД смуткуе разам з вамі! Жыве вечна вольная Беларусь, Віктар Антонавіч.

Арцём Бабей

Болей навін