Віталь Рымашэўскі адказаў на прапановы правесці Кангрэс

18 снежня 2015 17:00  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі адказаў на прапановы правесці Кангрэс

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі адказаў на прапановы правесці Кангрэс дэмакратычных сілаў. “Яднанне магчымае толькі на глебе супольных каштоўнасцяў і на глебе супольнай стратэгіі і канкрэтнай працы”, – сказаў ён.

“Ідэя аб’яднання заўсёды добрая, але яна істотна дэвальваваная за апошнія гады адсутнасцю поспехаў”, – адзначыў палітык.

“Сёння існуе платформа для яднання правацэнтрысцкіх сілаў. Створаная кампанія назірання “Права выбару”, якая яднае большасць дэмакратычных сілаў Беларусі і адкрытая да далучэння новых. Я лічу, што пытанне свабодных і сумленных выбараў, змена заканадаўства – тыя пытанні, якія могуць аб’яднаць усіх разам. Я заклікаю ўсіх – і арганізацыі, і проста грамадскіх дзеячоў – далучацца да кампаніі “Права выбару”, бо ў яе ёсць канкрэтны план і канкрэтныя патрабаванні да ўладаў. Гэта быў бы добры пачатак для яднання дэмакратычных сілаў не на словах, а на справах”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін