Вольга Кавалькова: Батура павінен не пенсію ў 15 млн атрымліваць, а несці адказнасць за калапс эканомікі

18.04.2016, 14:50  |  Галоўныя навіны, Эканоміка

Вольга Кавалькова: Батура павінен не пенсію ў 15 млн атрымліваць, а несці адказнасць за калапс эканомікі
Дзяржава ў першую чаргу павінна клапаціцца пра людзей, а не пра чыноўнікаў. Такім чынам старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова пракаментавала прызнанне былога старшыні Магілёўскага і Менскага аблвыканкамаў ды Савету Рэспублікі Барыса Батуры ў інтэрв’ю by.tribuna.com пра тое, што, дзякуючы Аляксандру Лукашэнку, яго пенсія складае каля 15 млн рублёў.

“Несправядліва, калі чыноўнікі і прызначаныя дэпутаты атрымліваюць пенсію ў пяць разоў большую чым большасць грамадзян краіны. Тым больш, што менавіта яны давялі эканоміку Беларусі да калапсу і павінны несці за гэта адказнасць”, - сказала яна ў каментары прэс-службе БХД.

“Мы патрабуем забяспечыць аднолькавы ўзровень працоўных пенсій для ўсіх катэгорый грамадзян, незалежна ад іх былога сацыяльнага статусу. Гэта будзе першым крокам да больш справядлівай пенсійнай сістэмы”, - адзначыла Вольга Кавалькова, заклікаўшы далучацца да кампаніі БХД па пенсійнай рэформе.

Навіны па тэме