3 снежня – з’езд Маладых хрысціянскіх дэмакратаў

01 снежня 2016 07:40  |  Галоўныя навіны

3 снежня – з’езд Маладых хрысціянскіх дэмакратаў

3 снежня ў Менску па адрасе вуліца Кірава, 13, гатэль Crowne Plaza (6 паверх) адбудзецца справаздачна-выбарны з’езд аргкамітэту РГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з’езду пачнецца а 10:30. На з’ездзе з вітальнымі словамі выступяць сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый Маладыя Дэмакраты (АГП), Моладзь “Руху за Свабоду”, Моладзь БНФ, Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі (KrFU), Моладзі Рэфармацкай палітычнай партыі Нідэрландаў (SGPJ) і іншых.

Падчас з’езду запланаваныя справаздача лідара і рэгіянальных кіраўнікоў МХД аб дзейнасці арганізацыі, прыняцце праграмных дакументаў (Палажэнне, Праграма, Стратэгічны план), выбары кіраўніка арганізацыі і Нацыянальнай Рады, выступы новаабранага кіраўніцтва і дэлегатаў з’езду.

Таксама ў праграме з’езду выступ фальклорнага гурту Guda.

Болей навін