Міліцыя заблакавала ў будынку аршанскіх апазіцыянераў

06 сакавіка 2017 17:53  |  Галоўныя навіны

Міліцыя заблакавала ў будынку аршанскіх апазіцыянераў

Падчас сходу ў офісе па адрасе Чырвонаармейская 13 прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Воршы, у якім удзельнічала каля 20-і чалавек, прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія заблакавалі дэмакратаў у будынку. Афіцыйная прычына – падазрэнне ў фальшываманецтве.

“Нікога не выпускаюць. Чакаюць Следчы камітэт. І тым самым аказваюць ціск на дэмакратаў”, – адзначыў каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Воршы Яўген Анішчанка.

Нагадаем, на 12 сакавіка дэмакратычныя сілы Воршы запланавалі правядзенне ў горадзе акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3.

Болей навін