Сёння судзяць Віталя Рымашэўскага, Дзяніса Садоўскага, Багуслава Мацука і Наталлю Бордак

27 сакавіка 2017 02:23  |  Галоўныя навіны

Сёння судзяць Віталя Рымашэўскага, Дзяніса Садоўскага, Багуслава Мацука і Наталлю Бордак

У панядзелак, 27 сакавіка, адбудзецца адразу чатыры адміністратыўныя працэсы над лідарамі і актывістамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Так, аб 11:30 у судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца суд за акцыю 17 лютага над сустаршынёй БХД Віталём Рымашэўскім. Тут жа мусіць адбыцца суд над адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім, які быў затрыманы перад святкаваннем Дня Волі 25 сакавіка.

Затрыманую падчас акцыю каардынатара БХД у Нясвіжы Наталлю Бордак будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна.

Таксама нібыта ў нецэнзурнай лаянцы абвінавачваюцца каардынатары БХД у Мёрах і Слоніме Багуслаў Мацук і Іван Бедка, якія збіраліся ехаць 25 сакавіка ў Менск, але іх затрымалі.

Болей навін