Вольга Кавалькова: я ведаю, як зэканоміць $ 8,7 мільёнаў даляраў і правесці сумленныя выбары

14.11.2017, 17:05  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова: я ведаю, як зэканоміць $ 8,7 мільёнаў даляраў і правесці сумленныя выбары

 

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія адбудуцца ў Беларусі ў лютым 2018 года, складзе каля 10,5 млн даляраў. З іх каля 8,7 млн ​​складзе заработная плата членаў камісій, заявіла 14 лістапада кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Адзін іх лідараў хрысціянскіх дэмакратаў, рэгіянальны каардынатар кампаніі «Права выбару» Вольга Кавалькова прапануе зэканоміць 8,7 млн ​​даляраў і накіраваць іх на ахову здароўя.

«Нам кажуць, што няма грошай на новыя паліклінікі, рамонт бальніц, лекі і абсталяванне. Ужо які год у Оршы не могуць дабудаваць бальніцу, у мікрараёне Білева ў Віцебску тысячы людзей вымушаныя губляць гадзіны свайго жыцця і здароўе ў дарозе і ў чэргах. За гады незалежнасці мы шмат разоў «абіралі» Менгарсавет, і за гэты час за нашы грошы пабудавалі Палац незалежнасці і нават спецбальніцу для чыноўнікаў, а грошай на дзіцячую паліклініку ў Шабанах так і не знайшлося», - адзначыла яна.

«Для эканоміі сродкаў мы прапануем сфармаваць выбарчыя камісіі з членаў БХД і каманд кандыдатаў, Правацэнтрысцкай кааліцыі, іншых дэмакратычны арганізацый і неабыякавых грамадзян краіны. Нашы актывісты гатовыя забяспечыць правядзенне сумленных і свабодных выбараў на валанцёрскіх пачатках. Мы запрашаем усіх грамадзян, якія гатовыя стаць сябрамі камісій звяртацца на мэйл ilovabelarus@gmail.com», - заявіла Вольга Кавалькова.

Навіны па тэме