Хрыстос уваскрос!

31 сакавіка 2018 22:34  |  Галоўныя навіны

Хрыстос уваскрос!

 

Хрыстос уваскрос!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе тых хрысціянаў, хто сёння адзначае свята Уваскрасення Ісуса Хрыста.

Пра гэтыя падзеі амаль двухтысячагадовай даўніны мы ведаем не толькі з Бібліі. Адным з галоўных сведчанняў іх праўдзівасці з’яўляецца самаахвярнасць ажно да смерці вучняў Хрыста, якія былі гатовыя памерці, каб засведчыць свету збаўчую муку Бога-Сына.

Сёння, на шчасце, за вызнанне сябе хрысціянінамі нам у Беларусі не пагражае смерць, як гэта было яшчэ нават у першай палове мінулага стагоддзя. Аднак яшчэ ёсць шмат справаў, да якіх мы, хрысціяне, не павінны заставацца абыякавымі. Якія мы павінны спрабаваць выправіць згодна з Божымі прыказаннямі. Гэта і пытанні абортаў, і карупцыі, і фальсіфікацыі выбараў, і несправядлівай эканомікі, і шмат чаго іншага.

У гэты святочны дзень жадаем усім нам Божага дабраславення, веры і моцы, каб здолець перамагчы ўсе цяжкасці, якія будуць узнікаць на нашым шляху.

Таксама жадаем вам, браты і сёстры, і вашым сем’ям Божага дабраславення, любові і здароўя ды шчаслівага святкавання Вялікадня!

Тым жа, хто толькі рыхтуецца да свята, жадаем годна падрыхтаваць свае сэрцы і думкі, каб найлепш сустрэць уваскрослага Хрыста!

Хрыстос уваскрос!

Болей навін